Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 3 студзеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 3 студзеня.

“Звязда”, 1935 год:

“Кіраўніцтва па кантролю за рэпертуарам і відовішчамі пры Наркомасветы БССР прапануе ўсім дырэктарам тэатральна-відовішчных прадпрыемстваў, акрамя непасрэдна падпарадкаваных НКА БССР, загадчыкам клубамі, рэстаранамі і кафэ, у якіх ёсць канцэртна-эстрадныя пастаноўкі, прадставіць у кіраўніцтва наступныя звесткі (ідзе пералік з 9 пунктаў. — З.П.)… Установы, незарэгістраваныя да ўказанага тэрміну, будуць прыцягнуты да адказнасці, як парушыўшыя закон аб кантролі за рэпертуарам і відовішчамі”.

“ЛіМ”, 1955 год. Артыкул “Мінск святочны”:

“Напярэдадні Новага года вярнуліся з Масквы нашы таварышы — беларускія пісьменнікі, — удзельнікі Другога ўсесаюзнага з’езду пісьменнікаў. І ім нямала добрых пажаданняў ад мінчан — ствараць новыя, таленавітыя хвалюючыя кнігі. Гэтыя кнігі будуць выдадзены ў Мінску, іх будзе чытаць наш многамільённы народ. Ярка загарэліся навагоднія агні на плошчах, у клубах, школах, новых дамах сталіцы. Гэта шчаслівы совецкі народ, як ніколі згуртаваны, упэўнены і непераможны ідзе ў светлую будучыню — комунізм”.

“Добры вечар”, 1995 год. Ліст прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку:

“…дазвольце мне павіншаваць Вас з дасягненнем прынцыповай дагаворанасці з Міжнародным валютным фондам аб фінансавай падтрымцы эканамічных рэформ, якія Вы распачынаеце… Шлях дэмакратычных і эканамічных рэформ увасабляе лепшыя надзеі на забеспячэнне народу Беларусі больш шчаслівай і бяспечнай будучыні. Ён закладзе фундамент для доўгачасовага эканамічнага росту і дасць магчымасць Вашай краіне пажынаць плён расшырэння міжнароднага гандлю і інвестыцый. Па меры руху наперад Вашых рэформ Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Вашы намаганні і заахвочваць іншых рабіць тое самае. Шчыра Ваш, Вільям Дж.Клінтан”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG