Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба ахвяраў цунамі--125 тысячаў чалавек


МЭДАН, ІНДАНЭЗІЯ. ААН, Міжнародны Чырвоны Крыж і ратаўнічыя арганізацыі з розных краінаў накіравалі ў пятніцу гуманітарную дапамогу ў паўднёвую Азію. Прадстаўнікі мясцовых уладаў у Мэдане сказалі, што былі праблемы з паступленьнем дапамогі.

У Жэнэве каардынатар Чырвонага Крыжа Мустафа Махагэг сказаў, што ў дапамозе будуць мець патрэбу 2-3 мільёны чалавек. Ён таксама сказаў, што гэта самая вялікая ратаўнічая акцыя Чырвонага Крыжу за ўвесь час.

Лічба ахвяраў цунамі ў краінах Індыйскага акіяну набліжаецца да 125 тысячаў чалавек. Міністэрства аховы здароўя Інданэзіі паведамляе, што ў гэтай краіне колькасьць ахвяраў блізкая да 100 тысячаў.
XS
SM
MD
LG