Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінская кампанія пашырае сваю прысутнасьць у Літве


ВІЛЬНЯ. Фінскай кампаніі “Раўтаркір’я” дазволена набыць кантрольны пакет акцыяў літоўскай кампаніі “Імпрэс Тэва”, якая займаецца распаўсюджваньнем прэсы. Улады зазначылі, што гэта ня створыць манаполіі на газэтным рынку. Фінская кампанія дагэтуль удзельнічала ў сфэры літоўскага кінабізнэсу.

“Імпрэс Тэва”, заснаваная у Вільні, мае ў штаце 106 чалавек і летась мела суму продажаў памерам амаль 8,5 мільёна эўра. Фінская кампанія мае у Фінляндыі самую вялікую сетку кнігарняў і кінатэатраў. На яе працуюць 4800 чалавек, сума продажаў летась склала амаль 654 мільёны эўра.
XS
SM
MD
LG