Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Балканах пабудуюць нафтаправод


БЯЛГРАД. Прэм’ер-міністры Балгарыі, Албаніі і Македоніі ўхвалілі сёньня праект будаўніцтва нафтаправоду “Усход-захад” праз Балканскі паўвостраў. Сімяон Саксабургоцкі, Фатас Нана і Улада Букоўскі падпісалі дакумэнт адносна пракладкі нафтаправоду, які будзе каштаваць 1 мільярд і 200 мільёнаў даляраў. Праз яго будзе дастаўляцца касьпійская нафта. Кіраўнік заснаванай у ЗША супольнай албанска-македонска-балгарскай нафтавай карпарацыі сказаў. Што балканскую частку трубаправоду даўжынёй 912 кілямэтраў пачнуць будаваць у наступным годзе. Яна злучыць балгарскі порт на Чорным моры Бургас праз Македонію з албанскім портам Влёрэ на Адрыятыцы. Праз яго будуць пампаваць нафту з Расеі, Азэрбайджану, Казахстану і Туркмэніі. Прыблізна 750 тысячаў барэляў штодзень. Яе будуць пастаўляць таксама ў Заходнюю Эўропу і Паўночную Амэрыку.
XS
SM
MD
LG