Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільская паліцыя арыштавала кандыдата на прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ Ізраільская паліцыя сёньня арыштавала кандыдата на прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Мустафу Баргуці, калі ён спрабаваў весьці агітацыю ў старым Ерусаліме. Бапргуці палестынскі праваабаронца паводле апытаньняў займае паводле папулярнасьці другое мейсца пасьля часовага палестынскага лідэра Махмуда Аббаса. Арышт Баргуці адбыўся на наступны дзень пасьля таго, як ізраільскі ўрад вырашыў зрабіць крокі, каб спрыяць правядзеньню прэзідэнцкіх выбараў Палестынскай аўтаноміі, прызначаныя на 9 студзеня.
XS
SM
MD
LG