Інфармацыя аб колькасьці беларускіх грамадзянаў у раёнах катастрафічнага землятрусу й цунамі ўвесь час мяняецца. Паводле прадстаўніка беларускага МЗС Руслана Есіна, на гэты момант вядома пра 13 грамадзянаў Беларусі ў зоне бедзтва. Дакладна высьветлена, што 39-гадовая Сьвятлана Драздова знаходзіцца ў Шры-Ланцы, і 21-гадовая беларуска на Мальдыўскіх выспах. Сьвятлана Драздова падчас прыроднай катастрофы згубіла дакумэнты, і супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Індыі аказваюць ёй неабходную дапамогу. Гаворыць Руслан Есін:
(Есін: ) “З гэтых 13 чалавек усталяваная сувязь з васьмярыма грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Цяпер мы спрабуем высьветліць, дзе знаходзяцца нашыя грамадзяне, гэта яшчэ 5 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку й сям’я з трох чалавек. Мы пакуль ня маем інфармацыі аб месцы знаходжаньня іншых. Гэта зьвязана з тым, што асобныя турысты выяжджалі не па лініі беларускіх турыстычных агенцтваў, а па лініі расейскіх. У зьвязку з гэтым мы далі дадатковыя даручэньні амбасадзе Беларусі ў Расеі для правядзеньня работы з расейскімі турапэратарамі”.
Пры гэтым прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што дадзеныя аб знаходжаньні ў зоне бедзтва 13 беларусаў – папярэднія.
Ужо адбыліся сустрэчы прадстаўніка беларускай амбасады з супрацоўнікам консульскай управы МЗС Расеі й пацьверджана, што беларускіх грамадзянаў сярод ахвяраў і пацярпелых у выніку цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі няма. Міністэрства замежных справаў заклікае грамадзянаў Беларусі ўстрымацца ад паездак у краіны Паўднёва-Ўсходняга рэгіёну Азіі.
(Есін: ) “Мы зьвярнуліся з просьбай да турыстычных агенцтваў і да ўсіх, хто заплянаваў свае паездкі ў гэты рэгіён, устрымацца ад паездак да ўрэгуляваньня сытуацыі й аднаўленьня турыстычнай інфраструктуры”.
Тым ня менш прапановаў ад беларускіх фірмаў турыстам наведаць на Новы год пацярпелыя ад стыхіі Шры-Ланку, Індыю, Інданэзію, Мальдывы й Тайлянд нямала.
У менскіх турыстычных фірмах “Вэст-Гот Інтэрнэшэнал” і “Бі-тур” мне сказалі, што да іх ўвогуле не зьвярталіся турысты з жаданьнем купіць туры у краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. У фірме “Віста-трэвэл” гавораць, што турысты, якія спачатку зьбіраліся, цяпер адмовіліся ляцець у пацярпелыя ад стыхіі рэгіёны. А ў “Альфа-туры” паведамілі, што група турыстаў паляціць днямі ў Тайлянд, але ў тыя раёны, якія не пацярпелі ад цунамі. Супрацоўнікі многіх фірмаў адгаворваюць кліентаў наведваць рэгіёны, пацярпелыя ад стыхіі, але ня ўсіх. Вось, што сказала ў інтэрвію беларускай Свабодзе мэнэджэр агенцтва “Солід”, якое накіроўвае беларускіх турыстаў 29 і 30 сьнежня ў найбольш пацярпелую ад стыхіі Шры-Ланку, Стэла Дударэвіч:
(Дударэвіч: ) “Вы ведаеце ня вельмі шмат, але цікавасьць ёсьць”.
(Карэспандэнт: ) “Мяне цікавіць, можа быць, вы адгаворваеце турыстаў?”
(Дуарэвіч: ) “Не, не”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму?”
(Дударэвіч: ) “Ну, таму што гэта асабістая справа нашых кліентаў”.
А ў даволі вядомым менскім агенцтве “Алатан-тур” увогуле адмаўляюцца казаць, ці паедуць іх турысты ў пацярпелыя ад стыхіі краіны.