Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіўся запіс падрыхтоўкі нападу на амэрыканскую базу ў Масуле


БАГДАД. Узброеная групоўка “Ансар аль-Суна”, якая ўзяла на сябе адказнасьць за апошні напад на амэрыканскую базу ў паўночным Іраку, абнародвала відэазапіс падрыхтоўкі нападу. Відэа зьявілася ў нядзелю на вэбавай старонцы групоўкі. Ахвярамі нападу сталі 22 чалавекі, сярод іх было 14 амэрыканскіх вайскоўцаў. Паводле кіраўніцтва акупацыйных сіл нападнік быў апрануты ў ірацкую вайсковую ўніформу, адзін зь ірацкіх генэралаў не выключае таго, што ў шэрагах ірацкіх сілаў бясьпекі таксама могуць чальцы ўзброеных груповак.
XS
SM
MD
LG