Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін ухваліў паглынаньне філіі "Юкасу" дзяржаўнай "Роснафтай"


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падтрымаў паглынаньне галоўнай філіі кампаніі “Юкас” кіраванай дзяржавай кампаніяй “Роснафта”. Пуцін сказаў учора на прэс-канфэрэнцыі, што пакупка адпавядала законам вольнага рынку. Ён таксама крытыкаваў пастанову амэрыканскага суду аб тым, што трэба спыніць аукцыён па продажы маёмасьцю “Юкасу” як недапушчальны. Назіральнікі зазначаюць, што кампанія цяпер знаходзіцца ў дзяржаўных руках і будзе абаронена ад судовых пазоваў.
XS
SM
MD
LG