Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія спэцслужбы дапыталі Шэно і Мальбруно


ПАРЫЖ. Служба бясьпекі Францыі сёньня дапытвала двух журналістаў, Крыстыяна Шэно і Жоржа Мальбруно, якія былі вызваленыя на гэтым тыдні з рук ірацкіх ваяўнікоў. Спэцслужбы лічаць, што рэпартэры валодаюць каштоўнай інфармацыяй аб сытуацыі ў Іраку. Італьянская пракуратура таксама мае намер дапытаць рэпартэраў аб асобах, падазраваных у выкраданьні і забойстве італьянскага журналіста Энца Бальдоні, якога ваяўнікі забілі 26 жніўня, але цела ня выдалі.
XS
SM
MD
LG