Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія хоча ад Расеі кампэнсацыі за акупацыю


РЫГА. Латвія можа запатрабаваць ад Расеі кампэнсацыі за час савецкай акупацыі, а таксама вяртаньня латвійскіх архіваў і рэпатрыяцыі тых, хто прыехаў у Латвію за Саветамі. Адпаведны праект быў перададзены на разгляд у латвійскі Сэйм. Паводле праекту, будзе створаная працоўная група, якая абагульніць і ацэніць памер шкоды ад камуністычнага рэжыму, а ўрад Латвіі запатрабуе з Расеі названую суму. Урад таксама пачне перамовы з Расеяй аб вяртаньні вывезеных латвійскіх архіваў і аб доступе да расейскіх архіваў, якія датычаць злачынстваў акупацыйнага рэжыму. Апрача таго, урад Латвіі распрацуе праграму добраахвотнай рэпатрыяцыі людзей, што прыехалі ў Латвіі за Саветамі. Парлямэнт Латвіі заклікае эўрапейскія ўрады і парлямэнты прызнаць факт акупацыі Латвіі і дапамагчы ёй пазбыцца наступстваў.
XS
SM
MD
LG