“Лос Анжэлес Таймс” піша сёньня пра адну жанчыну, якая заплаціла 50 тысяч даляраў біятэхналягічнай кампаніі за клон яе ката Нікі, які памёр. Гэта першы вядомы прыклад продажу клянаванай хатняй зьвярушкі, піша газэта. Кацяня такое ж самае, сказала жанчына, бо яна ня бачыць ніякага адрозьненьня. Паведамляецца, што кампанія працуе над клянаваньнем катоў больш за чатыры гады. Заснаваў кампанію мільярдэр са штату Арызона Джон Спэрлінг. Кампанія ўжывае тэхналёгію, называную “перадачай храматыну”, якую выкарыстоўваюць для клянаваньня рагатай жывёлы. Прадстаўнік кампаніі Бэн Карлсан сказаў, што яшчэ чатыры чалавекі чакаюць клонаў сваіх катоў. Усе яны заплацілі па 50 тысяч даляраў. Клоны будуць гатовыя да вясны, сказаў ён.