БАГДАД. 9 чалавек загінулі—ірацкія вайскоўцы і мірныя жыхары—на кантрольна-прапускным пункце на поўдні ад Багдаду. Выбухнула машына, якой верагодна кіраваў сьмяротнік.
Заснаваная ў ЗША міжнародная кампанія заявіла, што адмаўляецца ад удзелу ў аднаўленчых працах у Іраку. Кантракт разьлічаны на 325 мільёнаў даляраў. У кампаніі спаслаліся на павелічэньне гвалту ў Іраку і патрэбу падвышэньня выдаткаў на бясьпеку.