КІЕЎ. Ва украінскай павінны адбыцца тэледэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта Украіны прэм’ер-міністра Віктара Януковіча і лідэра апазыцыі Віктара Юшчанкі. Паўторнае галасаваньне ў другім туры выбараў адбудзецца ў наступную нядзелю—26 сьнежня.
Прэзыдэнцкая прэс-служба ў нядзелю паведаміла, што Леанід Кучма падпісаў ухваленыя парлямэнтам папраўкі да выбарчага заканадаўства. Мэта паправак—папярэдзіць ашуканствы падчас паўторнага галасаваньня.