Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем ахвяраў урагану у Францыі


ПАРЫЖ.Ахвярамі ўрагану ў паўночнай Францыі сталі сем чалавек. Сярод іх тры чалавекі, якія патапіліся, калі перакулілася іхнюя яхтя. Адна жанчына загінула, калі дрэва ўпала на яе машыну. Улады гавораць, што ўраганныя вятры, якія напаткалі парыскі рэгіён, на поўначы ад сталіцы Францыі пакінулі без электрычнасьці дзясяткі тысяч дамоў. Жыхарам параілі не карыстацца аўтамабілямі ў часе моцных вятроў, якія дзьмуць з хуткасьцю да 130 кілямэтраў за гадзіну. Адбыліся затрымкі з рэйсамі цягнікоў і самалётаў.
XS
SM
MD
LG