БАГДАД. Улады паведамляюць, што ваяўнікі, напэўна, хацелі абстраляць з мінамёту італьянскую амбасаду, але не пацэлілі. Аднак забіты прынамсі два іракцы і некалькі паранены.
У Масуле замінаваны аўтамабіль быў накіраваны на амэрыканскі канвой, але параніў некалькі іракцаў.
Кабінэт міністраў Японіі ухваліў плян пакінуць японскія войскі ў Іраку на наступны год. Там знаходзяцца прыблізна 550 жаўнераў, якія ня ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях. Яны займаюцца ачысткай вады і адбудовай гарадзкой інфраструктуры.