Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя спыніла аблогу некаторых урадавых будынкаў у Кіеве


КІЕЎ. Некаторыя дзяржаўныя службоўцы ва украінскай сталіцы змаглі сёньня ўпершыню за два тыдні выйсьці на працу. Прыхільнікі Віктара Юшчанкі скончылі аблогу некаторых урадавых будынкаў у Кіеве. Сам Юшчанка папрасіў іх аб гэтым у сераду, калі парлямэнт зрабіў зьмены у выбарчым заканадаўстве. Юшчанка таксама сказаў, што некаторыя намёты апазыцыі застануцца на пляцы Незалежнасьці да паўторнага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 сьнежня. Ён павіншаваў дзясяткі тысяч сваіх прыхільнікаў, якія ўдзельнічалі ў штодзённых пратэстах пасьля 21 лістапада, і сказаў, што яны атрымалі вялікую перамогу.

(Юшчанка:) “Дарагія сябры! Дарагія сябры, віншую вас з вялікай перамогай. Сёньня вы малайцы”.

Украінскі парлямэнт прагаласаваў таксама за зьмены ў Цэнтарвыбаркаме і за зьмяншэньне некаторых паўнамоцтваў прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG