Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі 200 краінаў заклікалі да кантролю над выкідам вуглякіслага газу


БУЭНАС-АЙРЭС. Міжнародныя экалягічныя арганізацыі заявілі, што ўрады павінны больш настойліва вырашаць праблему глябальнага пацяпленьня. Прадстаўнікі больш чым 200 краінаў сабраліся ў Аргентыне для двухтыднёвай канфэрэнцыі ў пытаньнях кліматычных зьменаў. “Грынпіс” “Оксфам”, Сусьветны Фонд Жывой прыроды і іншыя ўплывовыя арганізацыі заклікалі ўрады кантраляваць выкіды вуглякіслага газу, якія прыводзіць да парніковага эфэкту, пацяпленьня клімату, што ў сваю чаргу выклікае прыродныя катаклізмы і можа прывесьці да глябальнай экалягічнай катастрофы.
XS
SM
MD
LG