Сёньня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень інвалідаў. А гістарычныя даты сёньняшняга календара так ці інакш зьвязаныя з эміграцыяй.
3 сьнежня 1918 году Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Менск. Пастанову захаваць кіраўніцтва БНР і ідэю незалежнасьці Беларусі незадоўга перад тым прыняла Рада Рэспублікі. БНР была абвешчаная ў Менску 25 сакавіка, праіснавала тут акурат да 3 сьнежня і пакінула горад, які неўзабаве мусіў перайсьці ў рукі бальшавікоў. Кіраўніцтва БНР пераехала ў Вільню, пасьля ў Горадню, адкуль пачалася доўгая гісторыя Рады БНР у эміграцыі.
3 сьнежня 1907 году нарадзіўся беларускі паэт Рыгор Крушына. Ён прыйшоў на сьвет у вёсцы Бязьверхавічы пад Слуцкам. Ягоны першы зборнік вершаў пад назвай “Паэзія чырвонаармейца” выйшаў у Менску ў 1931 годзе. У 1935-м Крушына скончыў Маскоўскі інстытут кінэматаграфістаў. У часе вайны апынуўся ў акупаваным Менску, адкуль патрапіў у эміграцыю, дзе працягваў сваю творчасьць, выпускаючы паэтычныя кнігі. Працаваў Рыгор Крушына і на Радыё Свабода, стаў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, а таксама – першым беларусам-сябрам Міжнароднага ПЭН-цэнтру. Памёр Рыгор Крушына ў 1979 годзе.
3 сьнежня 1926 году нарадзіўся яшчэ адзін беларускі паэт, чыё жыцьцё зьвязанае з эміграцыяй – гэта Янка Юхнавец, творы якога толькі нядаўна пачалі друкавацца на Бацькаўшчыне, бо за савецкім часам былі забароненыя.
І цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
4 сьнежня ў Беларусі адзначаецца афіцыйнае сьвята праваслаўнае царквы – Увядзеньне або Ўводзіны. Як заўважае этнограф Уладзімер Васілевіч, назву гэтага сьвята народ тлумачыў па-свойму: Бог прыводзіць на зямлю зіму. Што да царкоўных канонаў, дык там маюцца на ўвазе Ўводзіны прасьвятой Багародзіцы ў храм. Калі маленькай Марыі, будучай Божай Маці, споўнілася тры гады, яе бацькі Якім і Ганна апранулі яе ўва ўсё лепшае і ў прысутнасьці сваякоў ды знаёмцаў увялі ў Ерусалімскі храм, дзе яна засталася жыць на выхаваньні ў набожных дзеваў.
4 сьнежня 1939 году горад Беласток быў абвешчаны абласным цэнтрам БССР. Пасьля вайны Беласток разам з цэлым рэгіёнам будзе аддадзены Польшчы, але там і сёньня жыве шмат беларусаў.
4 сьнежня 1874 году нарадзіўся беларускі жывапісец Леў Альпяровіч. Сам ён быў з Куранца пад Вялейкай, вучыўся ў Вільні, а пасьля жыў і працаваў у Менску. Памёр у 1913 годзе. Пісаў Альпяровіч краявіды, партрэты і бытавыя кампазыцыі, зь якіх мы сёньня бачым свой край і яго насельнікаў, якімі яны былі сто гадоў таму.
4 сьнежня 1875 году нарадзіўся аўстрыйскі паэт Райнэр Марыя Рыльке.
А ўвогуле ў гэты дзень нараджаліся галоўным чынам палітыкі. Гішпанскі дыктатар Франка, савецкі дзеяч Лазар Кагановіч, галоўны ідэоляг КПСС Міхаіл Суслаў, прэзыдэнт Карэі Ро Дэ У, а ў 1953 – расейскі палітык Сяргей Ястржэмбскі.