БЕЛГРАД. Быў зьдзейсьнены замах на жыцьцё прэзыдэнта Сэрбіі Барыса Тадзіча. Аўтамабіль “Аўдзі” сутыкнуўся з машынай прэзыдэнта і на вялікай хуткасьці зьехаў зь месца здарэньня. Тадзіч не пацярпеў. Выступаючы перад журналістамі, прэзыдэнт заявіў:
(Тадзіч:) – Гэтая сытуацыя выклікала занепакоенасьць. Гэта сыгнал, што Сэрбія мае сур’ёзныя праблемы, вырашаць якія павінныя ўсе дзяржаўныя і грамадзкія інстытуцыі. Я спадзяюся, што даклад аб абставінах замаху зьявіцца ў найбліжэйшыя дні.