Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прапанаваў Юшчанку пасаду прэм''ера


КІЕЎ. Прэм’ер-міністар Украіны заявіў, што калі Вярхоўны Суд прызнае вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў фальсыфікаваныя – ён гатовы да перагаласаваньня, але толькі пры ўмове калі і ён, і Віктар Юшчанка здымуць свае кандыдатуры. Януковіч прапанаваў Юшчанку пасаду прэм’ер-міністра ў выпадку, калі яго самога прызнаюць прэзыдэнтам. Вярхоўны Суд Украіны адхіліў просьбу прадстаўнікоў прэм’ер-міністра Віктара Януковіча – спыніць разгляд пазову апазыцыі аб скасаваньні вынікаў другога туру прэзыдэнцкіх выбараў. Адвакаты прасілі даць ім два дні на тое, каб азнаёміцца з 12-цю тамамі дакумэнтаў аб фальсыфікацыі выбараў, прадстаўленых прыхільнікамі Віктара Юшчанкі. Міжтым у Кіеве доўжацца шматтысячныя акцыі апазыцыі. Былы старшыня Нацбанку Украіны і экс-кіраўнік выбарчага штабу Віктара Януковіча Сяргей Тыгіпка не выключае, што будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта краіны ў выпадку правядзеньні паўторных выбараў.
XS
SM
MD
LG