БАГДАД. У Іраку працягваецца гвалт. Дванаццаць чалавек, пераважна паліцыянты, загінулі ўчора. Тэрарыст-самагубца на замінаванай машыне ўехаў у групу паліцыянтаў, якія чакалі заробку каля пастарунка каля горада Рамадзі.
У заходняй частцы краіны чацьвёра ірацкіх нацыянальных гвардэйцаў былі забіты таксама пры выбуху замінаванай машыны на кантрольна-прапускным пункце.
Амэрыканскае камандаваньне паведамляе, што ўчора таксама загінулі два амэрыканскія жаўнеры і трое паранены. Гэта адбылося ў Багдадзе. Бомба выбухнала на ўзбочыне дарогі побач з амэрыканскім патрулём.
Часовы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі ў панядзелак сьцьвердзіў, што гвалт з боку паўстанцаў зьменшыўся, паколькі амэрыканскія ды ірацкія войскі захапілі горад Фалуджу.