(Карэспандэнт: ) “Скажыце, як на вашую думку, ці магчымае паўтарэньне ўкраінскіх падзеяў у Беларусі падчас прэзыдэнкіх выбараў 2006 году?”
(Спадар: ) “Думаю, што не, у найбліжэйшы час — не. Думаю гэта зьвязана з мэнтальнасьцю народу. Украінцы мне ўяўляюцца больш такім баявым народам, чым беларусы. На жаль. Ну і беларусаў, я думаю, сытуацыя ў краіне не дастала настолькі, наколькі ўкраінцаў дастала сытуацыя ў іх краіне”.
(Хлопец: ) “Я ўпэўнены, што магчыма ўсё. І адносна выбараў прэзыдэнта ў Рэспубліцы Беларусь: яны сапраўды такія вельмі спрэчныя. І паколькі ёсьць пытаньні, то іх трэба неяк вырашаць”.
(Дзяўчына: ) “Пэўна ж. Таму што Амэрыка лезе туды, куды ня трэба. Яе цікавяць краіны кшталту Ўкраіны й Беларусі. Яны вельмі любяць кантраляваць тое, чаго ня могуць кантраляваць у сваёй краіне”.
(Пэнсіянэр: ) “Немагчыма пакуль. Няма ў нас яшчэ столькі бандэраўцаў”.
(Дзяўчына: ) “Я думаю, што немагчыма. Няма асаблівых канкурэнтаў у нашага цяперашняга лідэра”.
(Хлопец: ) “Не, я думаю такога ня можа быць, бо ў нас адзін нармальны кандыдат — Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. А тое, што робіцца ва Ўкраіне, гэта проста перадзел улады. Хто хоча больш урваць…”
(Спадар: ) “У нас гэта немагчыма, у нас няма лідэра. Такога бескампраміснага, які пойдзе да канца. Які не напалохаецца ўладаў, гэтых усіх, хто тут езьдзіць і на разганяе. Апошнія разы я не хадзіў на дэманстрацыі. Але калі праз два гады ў нас будзе лідэр, я выйду першы”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што не. Беларусы вельмі цяжкія на пад’ём”.
(Спадарыня: ) “Ніколі. Таму, што мы ўсяго баімся, баімся мець сваю думку”.
(Дзяўчына: ) “Я думаю, што гэтага ня здарыцца. У нас больш моцную ўладу мае прэзыдэнт”.
(Хлопец: ) “Калі б сапраўды шмат людзей паспрабавала стаць супраць прэзыдэнта. я думаю, гэта было б добра”.
(Дзяўчына: ) “Я лічу, што беларусы цяпер будуць глядзець, што робяць украінцы, і калі-небудзь гэта адбудзецца, народ свайго даможацца. І ён усталюе праўду”.