Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 24 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 24 лістапада

“Наша ніва”, 1914 год:

“Віленская гарадзкая камісія па загатоўцэ ботаў для войска абвесьціла шаўцом г.Вільні, што, павэдлуг загаду ваеннаго ведамства, кожны шавец павінен зараз-жэ прыступіць к загатоўцэ салдацкіх ботаў, с свайго зусім добраго тавару і зусім прыгодных для нашэньня ў паходзе, ня меней дзьвух пар у тыдзень, цаною ад 7 р. да 8 р.50 к. за пару. На шаўцоў, каторые не захочуць гэтаго рабіць, будзе накладзена кара — да 3000 р. штрафу або да 3-х месяцоў арышту”.

“Віцебскі рабочы”, 1944 год:

“За час гаспадарання на акупіраванай тэрыторыі Беларускай ССР нямецка-фашысцкія захватчыкі гвалтоўна ўгналі на катаржныя работы дзесяткі тысяч совецкіх грамадзян. Зараз беларусы вяртаюцца да сябе на Радзіму. За апошні час з вызваленых раёнаў Польшчы вярнулася дамоў звыш 10 тысяч чалавек. Гэта — у большасці жанчыны, дзеці і старыкі, перанёсшыя голад і нястачы, змучаныя і абарваныя. Мясцовыя органы совецкай улады аказваюць дапамогу пацярпеўшаму ад нямецкай нядолі насельніцтву: забяспечваюць харчаваннем, адзеннем, а па прыбыцці да месца сталага жыхарства — жыльлём”.

“Народная газета”, 1994 год. Начальнік упраўленьня грамадзка-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі Прэзыдэнта А.Фядута цытуе кіраўніка дзяржавы:

“Прэзыдэнту Беларусі не патрэбныя паслугі спадара Гайдукевіча і тых структураў, якія ён узначальваў, узначальвае ці будзе ўзначальваць. Ня зьвернецца да іх паслуг Прэзыдэнт нават у тым выпадку, калі ў гэты час будзе вырашацца пытаньне ягонага асабістага жыцьця і сьмерці… Прэзыдэнт расцэньвае сам факт зьяўленьня С.Гайдукевіча на чале грамадзкага руху, які заяўляе аб падтрымцы цяперашняга курсу кіраўніцтва Беларусі, як правакацыю з боку палітычных сіл, якія раней знаходзіліся ля стырна ўлады й зацікаўленыя сёньня ў дэстабілізацыі абстаноўкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG