Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі прыхільнікаў Віктара Юшчанкі праходзяць у Кіеве і Львове


КІЕЎ. Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, як і першы, шмат у чым не адпавядаў міжнародным стандартам, лічаць назіральнікі Арганізацыі па Бясьпецы і Супрацоўніцтве ў Эўропе. Пра гэта заявіў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве кіраўнік місіі АБСЭ Брус Джордж. Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Віктар Юшчанка на масавым мітынгу ў Кіеве заклікаў сваіх прыхільнікаў пачаць арганізаваны супраціў уладам. Юшчанка лічыць, што Цэнтарвыбаркам фальсыфікаваў вынікі галасаваньня. У Кіеве адбываецца шматтысячная акцыя прыхільнікаў Юшчанкі. Перакрыты цэнтральны праспэкт Кіева Крэшчатык. На пляцы Незалежнасьці пастаўленыя некалькі сотняў намётаў. Гарадзкія ўлады Львова заявілі, што лічаць прэзыдэнтам Віктара Юшчанку і выказалі недавер афіцыйным зьвесткам, паводле якіх на выбарах перамог Віктар Януковіч. У Львове адбываецца шматтысячная акцыя падтрымкі В.Юшчанкі.
XS
SM
MD
LG