Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанец вырачаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у падрыхтоўцы тэрактаў у Мадрыдзе


МАДРЫД. Сёньня 16-гадовы гішпанец прызнаў сябе вінаватым у тым, што дапамог скрасьці і перавезьці дынаміт, які быў выкарыстаны ў тэрарыстычных замахах у Мадрыдзе 11 сакавіка. Ён быў вырачаны да шасьці гадоў утрыманьня ў цэнтры для злачынцаў-падлеткаў. Хлопец сказаў суду, што яму плацілі прыблізна адну тысячу эўра, каб ён дастаўляў выбухоўку мараканскім тэрарыстам з поўначы Гішпаніі ў Мадрыд. Падчас тэрарыстычных замахаў у цягніках 11 сакавіка загінуў 191 чалавек.
XS
SM
MD
LG