Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 11 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 11 лістапада

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Савецкую Беларусь засяляе 5 мільёнаў 350 тысяч чалавек, што становіць 3,5 проц. усяго насельніцтва СССР. Сярэдняя гушчыня — 42,5 чал. на 1 кв. кілямэтр. Усяго на Беларусі пасяленьняў 38.142, у тым ліку 29 гарадоў і 55 мястэчак… Гарадзкое насельніцтва становіць 18 проц. усяго насельніцтва. Па нацыянальнасьці насельніцтва Б.С.С.Р. прадстаўляецца так: 82 проц. беларусаў, 10 проц. жыдоў, 2 проц. палякоў (гэтыя — пераважна нясьведамыя каталікі беларусы), а рэшта расейцы, украінцы, латышы, літоўцы і інш.”

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Два гады таму ў Суткаўскую школу прыехаў новы выкладчык гісторыі Георгі Васільевіч Штыхаў. Зь ягонай ініцыятывы быў створаны гістарычны гурток і музэй. За гэты час гурткоўцы сабралі шмат цікавага матэрыялу аб гісторыі роднага краю. Асабліва іх зацікавілі рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гадоў. На стаянках нашых продкаў школьнікі знайшлі лапчатую і вяровачную кераміку, крэмневы нож, каменную сякеру, матыку. Некалькі экзэмпляраў піянэры перадалі ў Гомельскі абласны краязнаўчы музэй”.

“Добры вечар”, 1994 год. Максім Грэк піша:

“Каго мы выбралі прэзыдэнтам? Камуніста? Дэмакрата? Левага? Правага? Рыначніка? Дзяржаўніка? Беларуса? Шавініста? Старшыню калгаса? Нампаліта? Гісторыка? Лысага, урэшце, ці валасатага?.. Мы выбралі добрага дзядзьку, якога вырашылі паставіць над сабой добрым царом. А “народны мсьціўца”, “народны кантралёр” раптам пачаў гаварыць ад імя ўсенародна абранага васьмюдзесяцьцю працэнтамі галасоў першага прэзыдэнта і вырашыў, што дэмакратыя — гэта адзін раз народ над уладай, а потым многа разоў улада над народам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG