Якім можа быць далейшы лёс справы Марыніча? Прэсавы сакратар КГБ Аляксандр Базанаў уяўляе яго гэтак:
(Базанаў: ) “Як толькі абарона Марыніча спыняе знаёміцца, справа перадаецца назіраючаму пракурору і ўсё, ідзе у суд”.
А вось магчымасьць зьмены меры стрыманьня для Міхаіла Марыніча Аляксандр Базанаў выключае.
(Базанаў: ) “Пра тое, што зьмякчацца нешта будзе, не было размовы. Відавочна, што нічога ня будзе мяняцца да суду”.
Нагадаю, Міхаіла Марыніча абвінавачваюць адразу у чатырох злачынствах : незаконным захоўваньні зброі, крадзяжы маёмасьці і сакрэтнага дакумэнта ды ў невяртаньні пячаткі грамадзкай арганізацыі. Аднак абаронца Вера Страмкоўская перакананая, што сьледзтва ня мае доказаў віны Марыніча.
(Страмкоўская: ) “Гэта ўсё наўмысныя злачынствы, але якраз доказаў таго, што Марыніч гэта зрабіў наўмысна, у сьледзтва і няма – паводле таго, што я ведаю з гэтай справы”.
Вера Страмкоўская кажа, што будзе патрабаваць, каб пракурор увогуле спыніў крымінальны перасьлед былога міністра. На думку абаронцы, суд будзе мець цалкам законныя падставы не прымаць да разгляду такую бяздоказную справу.
Трэцім варыянтам разьвіцьця падзеяў можа быць рашэньне назіраючага пракурора падтрымаць абвінавачваньне ня ў поўным аб’ёме, а толькі часткова. І тады шанцы на зьмену меры стрыманьня для Міхаіла Марыінча павялічацца, лічыць Вера Страмкоўская.
Нагадаю, што пад вартай Марыніч ужо з 26 красавіка. Паводле дактароў, у яго значна пагоршылася здароўе, між тым у ізалятары КГБ няма патрэбных умоваў для аказаньня вязьням мэдычнай дапамогі.
Беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што справа Міхаіла Марыніча – “выключна крымінальная”. Між тым, сам Марыніч перакананы ў палітычных прычынах ягонага перасьледу. Нагадаем, былы міністар і амбасадар перайшоў на бок апазыцыі і зьбіраўся ўдзельнічаць у будучых прэзыдэнцкіх выбарах.