Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саляна павіншаваў македоўцаў


БРУСЭЛЬ. Хавіер Саляна, кіраўнік у пытаньнях замежнай палітыкі Эўразьвязу, сёньня павіншаваў македонцаў, якія збольшага праігнаравалі ўчорашні рэфэрэндум аб зьмене заканадаўства. На рэфэрэндум, ініцыяваны нацыяналістамі, ставілася пытаньне аб адмене міжнароднага пляну, ужо зацьверджанага парлямэнтам Македоніі. Плян зьмяняе адміністрацыйныя межы у Македоніі, каб дазволіць большы ўдзел ва ўрадзе для альбанскай этнічнай меншасьці. Урад Македоніі заклікаў байкатаваць рэфэрэндум, і на яго прыйшлі толькі 26 працэнтаў зарэгістраваных выбарнікаў, у той час як для прызнаньня рэфэрэндуму сапраўдным трэба найменш 50 працэнтаў. Паводле Хавіера Саляны, такі вынік рэфэрэндуму падвышае шанцы Македоніі далучыцца да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG