Палестынскі ўцякач Ібрагім Сэід, які сем месяцаў пражыў на падлозе Чэскага аэрапорту, атрымаў прытулак у Нямеччыне. Сэід паходзіць зь лягеру палестынскіх уцекачоў у Ліване. У лютым чэскі суд дазволіў яму пакінуць аэрапорт. Сэід здолеў нелегальна перасякчы мяжу Нямеччыны, дзе жыве ягоная жонка і дачка.