Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву з афіцыйным візытам прылятае прэм''ер-міністар Італіі Сільвія Бэрлюсконі


МАСКВА. Сёньня ў сталіцу Расеі з двухдзённым афіцыйным візытам прылятае прэм’ер-міністар Італіі Сільвія Бэрлюсконі. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін у панядзелак сказаў, што цягам візыту будуць абмеркаваныя расейска-італьянскія дачыненьні, а таксама дачыненьні паміж Расеяй ды Эўропай. Уладзімер Пуцін прывітаў падпісаньне канстытуцыі Эўразьвязу, назваўшы яго “выбітнай падзеяй” ува ўсясьветнай палітыцы. На парадку дня сустрэчы будзе таксама абмеркаваньне сытуацыі ў Іраку ды супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з распаўсюдам зброі масавага зьнішчэньня і тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG