ДЖАКАРТА. У Інданэзіі ізноў судзяць мусульманскага сьвятара Абу Бакара Башыра – сёньня яму прадставілі абвінавачаньне.
Мяркуецца, што Башыр узначальвае рэгіянальную тэрарыстычную арганізацыю, якая мае цесныя сувязі з “Аль-Кайдай”. Яго абвінавачваюць у далучнасьці да леташняга выбуху у гатэлі “Марыёт” у Джакарце, у выніку якога загінулі 12 чалавек, а таксама да тэрарыстычных замахаў на выспе Балі ў 2002-м годзе калі загінулі больш за 200 чалавек.
Башыра ўжо аднойчы абвінавачвалі ў тэрарызьме, аднак суд палічыў прадстаўленыя абвінавачаньні неабгрунтаванымі.