Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 25 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 25 кастрычніка

“Крыніца”, 1924 год:

“У Вільні арганізуецца новае беларускае таварыства, якое будзе звацца: “Беларускае Дабрадзейнае таварыства”. Статут гэтага таварыства ўжо апрацаваны і паданы ўладам дзеля зацьверджаньня. Істнуючае дагэтуль Беларускае Таварыства Помачы пацярпеўшым ад вайны мае намер усе свае справы і маёмасьць перадаць Таварыству Дабрадзейнаму. Статут новага Таварыства абымае чатыры ваяводзтвы: Віленскае, Наваградзкае, Палескае і Беластоцкае”.

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“У гэтым годзе ў окцябрскай дэманстрацыі будзе ўдзельнічаць калона калгаснікаў у 1000 чалавек з лепшых, перадавых калгасаў раёна. На чале кожнай дэлегацыі будзе стаяць старшыня сельсовета. Дэлегацыі прыбудуць у дзень дэманстрацыі з чырвонымі сцягамі. Кожнае шэфствуючае прадпрыемства для сустрэчы дэлегацыі вылучае групу рабочых у 8–10 чалавек з аркестрам музыкі”.

“Чырвоная змена”, 1984 год:

“Мы, меліяратары камсамольска-маладзёжнага ўчастка №3 ПМК-58 трэста “Пінскводбудмеханізацыя”, з вялікай цікавасцю азнаёміліся з прамовай Генеральнага сакратара ЦК КПСС, старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета К.У.Чарненкі на Пленуме ЦК КПСС, у якой дадзена прынцыповая партыйная ацэнка рабоце меліяратараў, парады, якія, безумоўна, дапамогуць працаваць у далейшым. Юнакі і дзяўчаты нашага калектыву ганарацца гэтай вялікай падзеяй у жыцці нашай краіны і горача ўдзячны за клопат нашай партыі аб далейшым развіцці меліярацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG