Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 кастрычніка

“Сялянская праўда”, 1924 год. Ліст чытача:

“Новая ўстава аб языку ўрадаваньня дае нам паважную магчымасьць карыстацца з роднай беларускай мовы ў судох. Ведама, усе, каму дарагі наш нацыянальны адраджэнскі рух, маем сьвятую павіннасьць правесьці гэныя магчымасьці ў жыцьцё. Але вось тут і напатыкаеш найвялікшую труднасьць: адсутнасьць судовай беларускай тэрміналёгіі. Шануючы і любячы сваю мову, мы ня можам выстаўляць яе на сьмех, а гэта будзе, безумоўна, так, калі кожны захоча, паводле свайго бачаньня, тлумачыць тэрміны”.

“Звязда”, 1934 год. Ліст настаўнікаў:

“Асташкавіцкая школа (Мазырскі раён) пачала навучальны год у памяшканні з пабітымі шыбамі, з паломанай падлогай. Старшыня сельсавета на гэта не зварачае ніякай увагі. У школе няма наглядных дапаможнікаў. Падручнікамі вучні таксама не забяспечаны. Настаўнікам на працягу двух месяцаў не выдаюць пайка. У школе цёмна, няма газы. Калі настаўнік звяртаецца ў сельпо за газай, загадчык крамы яму заўсёды дае адзін адказ: “Газа адпушчаецца толькі на яйкі”.

“ЛіМ”, 1954 год. Паведамленьне з БДУ імя Леніна:

“Амаль ва ўсіх насценных газетах аддзяленняў філалагічнага факультэта існуюць “літаратурныя куткі”, дзе маладыя паэты даволі часта выступаюць са сваімі творамі. У чарговым нумары насценнай газеты аддзяленняў журналістыкі і логікі “За перадавую навуку” змешчаны вершы студэнтаў В.Зуёнка і Г.Бураўкіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG