Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом Друку адмовіўся друкаваць газэту камуністаў "Товарищ"


Юры Дракахруст, Прага Выдавецтва "Беларускі Дом друку" праінфармавала рэдакцыю газэты "Товарищ" (афіцыйны друкаваны орган Партыі камуністаў Беларускай) аб аднабаковым спыненьні дамовы аб друкаваньні выданьня. У лісьце выдавецтва ў рэдакцыю гаворыцца, што дамова ануляваная ў сувязі з тым, што ў выдавецтва няма тэхнічных магчымасьцяў друкаваць газэты зь невялікім накладам.

Галоўны рэдактар газэты "Товарищ" Сяргей Вазняк лічыць рашэньне выдавецтва незаконным. Паводле яго словаў, у дагаворы, падпісаным на 2004 год, указваецца, што ён можа быць скасаваны па трох прычынах: калі рэдакцыя газэты "Товарищ" не прадставіць паперу, калі ў яе ёсьць запазычанасьць альбо няма папярэдняй аплаты за друкаваньне нумару.

"Мы выконваем усе гэтыя тры ўмовы", – падкрэсьліў рэдактар "Товарища". Таксама трэба адзначыць, што з 1 кастрычніка газэта выдаецца накладам у 30 тысячаў асобнікаў і ніяк ня можа лічыцца малатыражнай, заявіў Сяргей Вазьняк.

Ён лічыць, што дагавор скасаваны "па палітычных матывах".

Тыдзень таму "Дом друку" адмовіў у друкаваньні газэты з 30-тысячным накладам. У нумары былі матэрыялы аб "прамой лініі" чытачоў зь лідэрам ПКБ Калякіным, расказвалася аб праграме "Пяць крокаў да лепшага жыцьця", а таксама быў заклік прагаласаваць на рэфэрэндуме супраць зьменаў Канстытуцыі. Новы нумар павінен быў захаваць большасьць гэтых матэрыялаў і выйсьці пад шапкай "Беларусь сказала – не!".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG