Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку загінулі прынамсі 14 чалавек


БАГДАД. У Багдадзе ды іншым ірацкім горадзе – Масул ў выніку выбухаў замінаваных аўтамабіляў загінулі прынамсі 14 іракцаў. Між тым амэрыканскія вайскоўцы вызвалілі аднаго зь лідэраў паўстанцаў у эль-Фалуджы, аднак мірныя перамовы ў гэтым горадзе пакуль не аднавіліся. Авіяцыя ЗША ўжо цягам некалькі дзён наносіць удары па пазыцыях паўстанцаў. Кіраўнік пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляў’і заявіў, што войска возьме Фалуджу штурмам, калі паўстанцы ня выдадуць кіраўніка экстрэмісцкай групоўкі Абу Мусаба аз-Заркаў’і, адказнага за шматлікія напады на сілы кааліцыі.
XS
SM
MD
LG