Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб трапіць у дзень выбараў у Берасьцейскі абласны шпіталь, трэба прайсьці адмысловы мэдычны агляд


Алег Супрунюк, Берасьце Гэтае патрабаваньне ня толькі замінала назіральнікам сачыць за хадой галасаваньня, але й звычайным грамадзянам наведаць хворых сваякоў і знаёмых.

Паводле зьвестак назіральнікаў, амаль на ўсіх берасьцейскіх так званых “закрытых” участках, што знаходзяцца ў войску і мэдычных установах, выбары скончыліся заўчасна. На некаторых зь іх, як напрыклад, у абласным скурна-вэнэралягічным дыспансэры ўжо абвясьцілі, што ўсе выбарцы станоўча адказалі на пытаньне, вынесенае на рэфэрэндум Аляксандрам Лукашэнкам.

У гэтыя дні “закрытыя” выбарчыя ўчасткі ахоўваюцца надзвычай пільна. Вось што паведаміў адзін з назіральнікаў, які здолеў сёньня трапіць у Берасьцейскі абласны шпіталь:

(Назіральнік: ) “Паводле рэжыму, калі наведваць можна і ў палатах, і прайсьці — няма пытаньняў: зь пяці да сямі ўсім дазваляецца. Як толькі тычыцца выбараў, ужо хадзіць па шпіталі трэба пасьля адмысловага мэдычнага агляду”.

Гэтыя нязручнасьці адчулі й тыя людзі, хто прыйшоў наведаць хворых. Трапіць у палаты можна было толькі з адмысловага дазволу кіраўніцтва шпіталю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG