Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея інвэстуе у эканоміку Таджыкістану


ДУШАНБЭ: Прэзыдэнты Расеі і Таджыкістану падпісалі шэраг міждзяржаўных пагадненьняў, у тым ліку -- аб стварэньні у Таджыкістане ваеннай базы з 5000 расейскіх вайскоўцаў. Расея абяцала цягам наступных 5 гадоў інвэстыцыі ў таджыцкую эканоміку на суму 2 мільярды даляраў. У сталіцы Таджыкістану прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін мае сустрэцца з прэзыдэнтамі Таджыкістану, Казахстану, Кыргызстану і Узбэкістану, каб абмеркаваць шляхі пашырэньня супрацоўніцтва дзеля бясьпекі у Сярэдняй Азіі. У панядзелак Расея мае намер падпісаць пратакол аб далучэньні да Арганізацыі Цэнтральна-Азіяцкага Супрацоўніцтва. Пуцін заявіў, што Расея зацікаўленая ў большай прысутнасьці ў рэгіёне дзеля ўмацаваньня стабільнасьці ў рэгіёне. Летась Расея ўсталявала сваю базу ў Кыргізстане.
XS
SM
MD
LG