Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 15 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 15 кастрычніка

“Савецкая Беларусь”, 1924 год. Інструкцыя для перавыбараў гарадзкіх і сельскіх саветаў:

“Аб бяспраўных асобах”. Да складу іх адносяцца: а). Асобы, якія ўжывалі наёмную працу дзеля прыбытку; б). Асобы, якія жывуць на непрацоўны даход; в). Прыватныя гандляры, гандлёвыя і камэрцыйныя пасрэднікі; г). Манахі, духавенства розных культаў; д). Служачыя і агенты былой паліцыі, жандармэрыі і ахранкі, члены былога царскага дому, а таксама ўсе адпаведныя дзяржаўныя дзеячы былой Расейскай імпэрыі, акупацыйных уладаў і контррэвалюцыйных урадаў; е). Псыхічна-хворыя і грамадзяне пад апекаю; ж). Грамадзяне, засуджаныя за карысныя праступленьні”.

“Чырвоная змена”, 1934 год:

“Аўтазавод імя Сталіна прыступіў да будаўніцтва новага шматмеснага аўтобусу. Аўтобус разлічан на 40 чалавек. У адрозненне ад мінулых, новы трохвосны аўтобус будзе нізкарамны. Пасажырам пры пасадцы не прыдзецца падымацца, як на аўтобус “Лейланд”, па ўсходцах. Асобая ўвага ўдзяляецца ўнутранай аддзелцы. У аўтобусе будуць люстэркавыя шклы, мягкія крэслы, нікілірованая арматура. У лістападзе пачнуцца выпрабаванні новага аўтобуса”.

“Бацькаўшчына”, 1954 год. Язэп Менскі пра гістарычную кнігу Цанавы аб партызанскай вайне супраць фашыстаў:

“Ведаем, што напісанае былым міністрам МВД БССР застанецца як памятка чужога й варожага рэжыму на Беларусі, і што народ перажывае гэты рэжым, як перажыў ці мала ягоных верхаводаў. Калісьці Мураўёў-вешальнік на сваім доўгагадовым змаганьні з нашым народам пісаў мэмуары-парады, як нацыянальна даканаць Беларусь. Але ён не адважваўся, а мо грэбваў гаварыць ад імя пагарджанага ім народу. Цанава… наважыў прамаўляць ад народнага імя”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG