Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт адносна вынікаў выбараў у Абхазіі працягваецца


СУХУМІ. У Абхазіі прыхільнікі кандыдата у прэзыдэнта Рауля Хаджымбы адмаўляюцца пакінуць занятае імі памяшканьне філярмоніі да прыняцьця “законнага”, паводле іх словаў, рашэньня адносна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньня дзейсны прэзыдэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзынба абвесьціў незаконным рашэньне Цэнтрвыбаркаму пра перамогу на выбарах кандыдата ад апазыцыі Сяргея Багапша.Багапш назваў гэтую заяву “заклікам да грамадзянскай вайны”. Паводле прэм’ер-міністра Абхазіі Надара Хашбы, вынікі выбараў павінны вызначыць суд.
XS
SM
MD
LG