КУТА. Сёньня другія ўгодкі тэрарыстычнага нападу на выспе Балі. Тэрарысты арганізавалі выбух на дыскатэцы, ахвярамі гэтага выбуху сталі 202 чалавекі, зь іх 88 – жыхары Аўстраліі. Адказнасьць за напад узялі на сябе прадстаўнікі зьвязанай з “Аль-Кайдай” групоўкі “Джэмааа Ісламія”. У панядзелак амэырканскі амбасадар у Інданэзіі Ральф Бойс сказаў, што самая вялікая мусульманская краіна сьвету прадэманстарвала прагрэс у барацьбе з тэрарызмам.