ГАЗА. У паласе Газа ракета, якую выпусьціў ізраільскі гэлікоптэр, трапіла ў дом аднаго зь лідэраў радыкальнай групоўкі “Ісламскі джыхад”.
Паводле папярэдніх дадзеных, два чалавекі параненыя.
Вайсковая апэрацыя ў Газе, якая мае на мэце спыніць ракетны абстрэл Ізраілю з палестынскіх тэрыторыяў, працягваецца ўжо амаль два тыдні. Паведамляецца, што прэм’ер-мінісітар Ізраілю Арыель Шарон адкінуў рэкамэндацыю вайсковага камандаваньня спыніць гэтую апэрацыю.
Між тым ізраільскі парлямэнт разглядае сёньня адразу два ўнёскі аб недаверы Шарону.