Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і Эгіпет павялічаць высілкі у змаганьні з тэрарызмам


ЕРУСАЛІМ. У выніку тэрарыстычнага нападу у Эгіпце загінулі 31 чалавек, болей за 120 – параненыя. Выбухі адбыліся уначы у курортных эгіпецкіх гарадах на Сінайскай паўвысьпе (Таба, Нувэйба і Рас-ас-Сатан). Большасьць ахвяраў – замежныя турысты, многія зь іх – з Ізраілю. У ліку загіблых адна грамадзянка Расеі. Ізраільскія спэцслужбы мяркуюць, што да нападаў далучная “аль-Каеда”. Напады ужо асудзілі многія краіны, у тым ліку Вялікая Брытанія, Нямеччына, Турэччына, Расея. Арабская Ліга заявіла, што “шакаваная” нападамі. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон і прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак дамовіліся павялічыць высілкі у змаганьні з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG