Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рынак сэкс-паслугаў мае тыя ж рысы, што й кубінская прастытуцыя – аматарства й сэзоннасьць


Сьвятлана Курс, Менск Упершыню ў Беларусі было праведзенае сацыялягічнае дасьледаваньне працаўніцаў рынку сэкс-паслугаў. Паводле ягоных вынікаў, беларускі сэкс-бізнэс – аматарскі, сэзонны, адносна слаба крыміналізаваны. Колькасьць працаўніцаў сэкс-бізнэсу – ад 10 да 20 тысячаў.

Адкуль зьявіліся гэтыя лічбы? Афіцыйныя зьвесткі паведамляюць пра 3 тыс. жанчын сэкс-бізнэсу… Рэч у тым, што афіцыйныя зьвесткі абапіраюцца на пратаколы адміністрацыйных правапарушэньняў.Яны датычаць тых жанчын, якіх “засьпелі на гарачым”. А вось цэнтар “Шанец” пры Беларускай асацыяцыі клюбаў UNESCO прэзэнтуе вынікі свае 15-гадовае працы сярод усіх жанчын ад сэкс-бізнэсу.

Па словах мэнэджэркі праграмы Натальлі Жыркевіч, сацыяльнае дасьледаваньне дазваляе зрабіць выснову, што колькасьць жанчын, якія занятыя ў сэкс-бізнэсе больш-менш стала, вагаецца ад 10 да 20 тысячаў. Асноўнай прычынай заняткаў прастытуцыяй самі жанчыны называюць жаданьне зарабіць на буйныя пакупкі і ўтрыманьне сям’і. Гаворыць Натальля Жыркевіч:

(Жыркевіч: ) “Гэта, як правіла, матэрыяльныя праблемы. Сярэдні ўзрост – ад 20 да 30 гадоў. 90% прыйшлі ў гэты бізнэс дабраахвотна. Іхная адукацыя – сярэдняя й сярэдне-спэцыяльная. Хто жыве ў гарадох, той там і падпрацоўвае. Зь вёсак і малых мястэчак, як правіла, выходзяць на трасу. Ёсьць сэзоннае ваганьне – летам іх робіцца менш, бо яны зьяжджаюць у цёплыя краі”.

Гэты партрэт жанчыны сэкс-бізнэсу крыху адрозьніваецца ад таго, які мы прывыклі сузіраць у беларускіх СМІ. Паводле гэтага дасьледаваньня, беларускі рынак сэкс-паслугаў выглядае своеасабліва, ён мае тыя ж рысы, што й кубінская прастытуцыя – аматарства й сэзоннасьць. То бок, удзень маладая жанчына можа працаваць або вучыцца за невялікі заробак, а вечарам ідзе зарабіць сапраўдныя грошы. Прычым ладная частка зь іх працуе ўлетку ў роднай краіне, а ўзімку ад’яжджае за мяжу. Гэтую зьяву называюць “трафікінг”.

Безумоўна, ёсьць сьведчаньні, што “трафікінг” зьдзяйсьняецца прымусова й з прымяненьнем гвалту да жанчыны. Але не стае мэтодыкаў, якія б дазволілі вылічыць, які працэнт жанчын уцягваецца ў прастытуцыю празь фізычны гвалт, а які – праз эканамічную нястачу.

Праца з прадстаўніцамі сэкс-бізнэсу скіраваная не на тое, каб яны пакінулі свой бізнэс, а на тое, каб яны захоўвалі сваё й чужое здароўе. Таму ў чатырох найбуйнейшых гарадох Беларусі яшчэ як мінімум пяць год працавацьмуць цэнтры, якія будуць абсьледавалі такіх жанчын, даваць ім дэзынфэктанты й сродкі абароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG