Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш: рашэньне аб уварваньні ў Ірак было слушным


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш чарговы раз заявіў, што рашэньне ягонай адміністрацыі аб уварваньні ў Ірак было слушным, нягледзячы на справаздачы экспэртаў аб тым, што рэжым Садама Хусэйна ня меў запасаў хімічнай, біялягічнай ці ядзернай зброі. Амэрыканскі прэзыдэнт сказаў: (Буш) “Садам Хусэйн быў надзвычайнай пагрозай, зацятым ворагам нашай краіны, чалавекам, які на дзяржаўным узроўні фінансаваў тэрарызм у найбольш небясьпечным рэгіёне сьвету. У сьвеце пасьля 11 верасьня ён быў пагрозай, супраць якой мы павінны былі выступіць, і Амэрыка і ўвесь сьвет больш бясьпечныя ў выніку нашай апэрацыі”
XS
SM
MD
LG