Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына вітала рашэньне Эўрапейскай камісіі


АНКАРА. Турэччына вітала рашэньне Эўрапейскай камісіі ў якім рэкамэндуецца распачаць з Анкарой перамовы аб далучэньні Турэччыны да Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў: (Эрдаган) “Канешне, Турэччына адразу ня стане сябрам Эўрапейскага Зьвязу, але нашая краіна спадзяецца дасягнуць гэтай мэты ў недалёкай будучыні. Турэччына зробіць усё магчымае, каб зьдзейсьніць гэтую сваю мару”. Прамаўляючы раней ў Эўрапарлямэнце, старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі адзначыў, што рэкамэндацыя распачаць перамовы з Турэччынай суправаджаецца шэрагам патрабаваньняў і ўмоваў, што да кантролю за сытуацыяй у гэтай краіне. Цяпер рэкамэндацыю камісіі разгледзяць кіраўнікі краінаў Эўразьвязу ў часе сьнежаньскага саміту гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG