Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БРСМ уступіла цэлая рота танкістаў разам са сваім камандзірам


Любоў Лунёва, Менск Паводле інфармацыі вайсковага ведамства ў часе вучэньняў “Шчыт Айчыны – 2004” шмат вайскоўцаў запісваюцца ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Асабовы састаў памежнай заставы імя Сямёна Пусьцельнікава зьвярнуўся да ўсіх памежнікаў выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю і актыўна ўдзельнічаць у выбарах і рэфэрэндуме.

Некалькі дзесяткаў памежнікаў прынялі ў БРСМ яшчэ на першым этапе вучэньняў. У БРСМ уступіла нават цэлая рота танкістаў разам са сваім камандзірам. Напярэдадні выкананьня баявых задач перад вайскоўцамі выступаюць вэтэраны вайны , а таксама актывісты БРСМ.

Гэта адбываецца, нягледзячы на тое, што ў 1993 годзе быў прыняты закон, згодна зь якім беларускае войска павінна быць па-за палітыкай.

Экс-міністар абароны Павал Казлоўскі лічыць, што стварэньне палітычных структураў у войску можа пацягнуць за сабой нэгатыўныя наступствы.

(Казлоўскі: ) “Мы разумелі ў той час, што, калі розныя партыйныя структуры будуць ствараць у войску свае партыйныя арганізацыі, то мы прыйдзем да таго, што салдаты не пойдуць у атаку. Але прайшоў час і пайшла актыўная арганізацыя партыйных структур БРСМ у войску. Стварэньне структур і адразу ж заклікі на рэфэрэндуме падтрымаць прэзыдэнта – гэта, на маю думку, велізарная памылка перш за ўсё міністра абароны, і яна можа пацягнуць вельмі нядобрыя наступствы”.

Павал Казлоўскі назваў лічбу – каля 140 арганізацый БРСМ было ў беларускай арміі да пачатку вучэньняў “Шчыт Айчыны – 2004”. Цяпер гэтая лічба можа памножыцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG