У перадвыбарчым штабе кандыдата ў дэпутаты ад АГП па Аршанскай акрузе Генадзя Ананьева міліцыя сёньня ўвечары правяла ператрус без прад’яўленьня адпаведнага ордэру.
Інцыдэнт адбыўся ў адсутнасьці гаспадара, калі ў кватэры было толькі некалькі супарцоўніц штабу. Міліцыя ўзяла сабе ўсе ўзоры друкаванай прадукцыі, якія былі ў штабе. Генадзь Ананьеў лічыць гэткія дзеяньні міліцыі парушэньнем закону:
(Ананьеў: ) “Гэта цалкам процізаконна. Яны шляхам падману ўвайшлі ў кватэру і нібыта чакаючы мяне як гаспадара, лазілі па тумбачках, сталах. Гэта тое ж, што каб прыйшлі да каго дахаты і правяралі шафы, спальню”.
Генадзь Ананьеў цяпер вырашае, якім чынам яму абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Спадар Ананьеў вядомы сваім удзелам у галадоўцы пратэсту ў чэрвені гэтага года пад лёзунгам патрабаваньня вольных і справядлівых выбараў.