Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр: Вялікая Брытанія застанецца ў Іраку


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія будзе й надалей браць удзел ў стабілізацыйным працэсе ў Іраку – заявіў брытанскі прэм’ер Тоні Блэр. Прамаўляючы ў часе штогадовай канфэрэнцыі Лейбарысцкай партыі, ён, у прыватнасьці, гаварыў пар прычыны вайны ў Іраку. (Блэр) “Дадзеныя пра тое, што ў Садама Хусэйна былі ня толькі праграмы ў вытворчасьці хімічнай і біялягічнай зброі, але й сама гэтая зброя, аказаліся несапраўднымі. Я гэта прызнаю. Але праблема, аднак, у тым, што за гэта я магу папрасіць прабачэньня, але не магу прасіць прабачэньня, прынамсі шчыра, за адсоўваньне Садама ад улады” Блэр таксама падкрэсьліў, што лічыць сваім “асабістым прыярытэтам” аднаўленьне мірнага працэсу на Блізкім Усходзе. Тоні Блэр абвесьціў, што мае намер прэтэндаваць трэці раз запар на пасаду прэм’ера, што ня мае прэцэдэнтаў у гісторыі Лейбарысцкай партыі.
XS
SM
MD
LG