Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку выкрадзеныя 8 супрацоўнікаў эгіпэцкай кампаніі


БАГДАД. Як паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Іраку, у гэтай краіне цягам апошніх двух дзён выкрадзеныя прынамсі 8 супрацоўнікаў эгіпэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі “Ораском”. Двое грамадзянаў Эгіпту былі захопленыя экстрэмістамі ў чацьвер увечары, а астатнія – чацьвёра эгіпцянаў, і двое іракцаў – дзень раней. Між тым сёньня працягваюцца бай паміж войскам ЗША і ірацкімі паўстанцамі ў гарадох Эль-Фалуджа і Самарра.
XS
SM
MD
LG