БІШКЕК. Прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Жыбао прыбывае сёньня ў Кыргызстан, каб, сярод іншага, падпісаць дамоўленасьць аб эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі на пэрыяд да 2014 году.
Будзе абмеркаваны таксама праект пабудовы чыгункі зь Кітаю ва Ўзбэкістан, якая праходзіла б праз Кыргызстан.